Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Давыд Гарадок

Адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў улады прынялі ўсе меры для арганізацыі школьнага навучання дзяцей. Ужо ў ліпені быў адноўлены аддзел народнай адукацыі Давыд-Гарадоцкага райвыканкама. Па рашэнні Пінскага аблвыканкама ў г. Давыд-Гарадку (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) 1 верасня 1944 г. была адкрыта пачатковая школа з рускай мовай навучання. Дырэктарам быў назначаны А. І. Галавач.

Анатоль Ільіч Вярцінскі нарадзіўся 18 лістапада 1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1956 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Бона Сфорца д’Арагона нарадзілася 2 лютага 1494 г. у Iталіі ў сям’і міланскага герцага. Атрымала бліскучую адукацыю. 18 красавіка 1518 г. яна стала жонкай караля Польшчы і вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта (Сігізмунда) I (1467–1548), што павінна было замацаваць саюз Рыма і Кракава. Бона ўвайшла ў гісторыю як неардынарная і ўладная асоба. Імкнулася павялічыць палітычную ўладу караля і вялікага князя шляхам умацавання яе эканамічнай асновы.

Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся 5 верасня 1901 г. у г. Пецярбургу ў сям’і служачага. Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух. З 1918 г. працаваў на заводзе, у гарадской гаспадарцы. З 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на Заходнім фронце, дайшоў да Варшавы. Служыў у пагранічных войсках і органах УНК у Мінску. Хацеў заняцца літаратурнай творчасцю, таму звольніўся са службы.

Аляксандр Канстанцінавіч Харашун нарадзіўся 19 жніўня 1961 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочай сям’і. З дзяцінства захапляўся маляваннем. Скончыў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка (1978). Служыў у Савецкай арміі (у Чэхаславакіі пад Прагай).

Павел Андрэевіч Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1955).

Карп Самуйлавіч Петравец нарадзіўся ў 1891 г. у Давыд-Гарадку Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сям’і рамесніка. Скончыў народнае вучылішча. Працаваў шаўцом разам з бацькам. Шавецкая справа ў мястэчку была паважанай. Боты, вырабленыя ў Давыд-Гарадку, славіліся далёка за межамі Палесся.

Павел Аляксеевіч Матусевіч нарадзіўся 15 ліпеня 1930 г. у г. Давыд-Гарадку Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). У гады Вялiкай Айчыннай вайны знаходзіўся ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» брыгады «Беларусь», якая дзейнічала на тэрыторыі Мінскай вобласці. Скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу (1947).

Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў нарадзіўся 13 ліпеня 1945 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў Альшанскую сярэднюю школу ў 1962 г., паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, які скончыў па спецыяльнасці «радыёфізіка» ў 1967 г.

Віктар Васільевіч Вабішчэвіч нарадзіўся 9 ліпеня 1960 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька працаваў на трактары ў калгасе, вельмі любіў чытаць кнігі, шкадаваў, што з-за пасляваеннай галечы не атрымаў адукацыю. Маці закончыла толькі чатыры класы, але ведала на памяць шмат вершаў Янкi Купалы, Якуба Коласа, iншых паэтаў.

Старонка 2 з 5